Падпісаць кнігу “Радзіва Прудок” у аўтара можна будзе 3 лютага ў Цэнтры гарадскога жыцця.

Андрусь прэзентуе і падпіша ўсім ахвотным кнігу, будзе магчымасць паразмаўляць з аўтарам і задаць пытанні. Сустрэча запланаваная ў 15.00 па адрасе Савецкая, 3-5.

Малады аўтар з’язджае з Мінску на радзіму продкаў у вёску Прудок на гомельскае Палессе, на мяжу з Украінай і пачынае весці дзённік…
Кніга “Радзіва “Прудок” – гэта сапраўднае адкрыццё ў беларускай літаратуры. Наклад кнігі тройчы дадрукоўваўся. На беларускія маштабы гэта бестселер.

Андрусь Горват скончыў журфак БДУ, працаваў у Менску журналістам, а таксама дворнікам у Купалаўскім тэатры. Пазалетась ён зʼехаў у Прудок, у невялікую палескую вёску на мяжы з Украінай, дзе аднаўляе дзедаву хату, у якой нарадзіўся ягоны бацька. За тым, як Горват даглядае за гаспадаркай, назірае ўся вёска, а Горват – назірае за яе жыхарамі з цікаўнасцю даследчыка. Плёнам становяцца смешныя і сумныя інтымныя тэксты, якія Андрусь публікуе ў сеціве.