З ліпеня 2017 года кантралёры не носяць форменныя камізэлькі, па якіх гродзенскія «зайцы» лёгка распазнавалі іх здалёк. Характэрна, што колькасць нядобрасумленных пасажыраў у нашым горадзе стабільна высокая і тэндэнцыі да яе скарачэння пакуль няма, паведамляе «Гродна Плюс».

«Колькасць безбілетных пасажыраў мы выяўляем, прыцягваем да адказнасці 1200−1300 чалавек у месяц. Столькі ж прыкладна прыцягваюць нашы калегі з аўтобуснага парка» — кажа Андрэй Эйсмант, намеснік дырэктара Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення.

Каб папярэдзіць такія парушэнні, кантралёраў яшчэ паўтары гады таму абсталявалі відэарэгістратарамі. Гэта практыка не толькі дысцыплінуе паводзіны «зайцоў», але і дазваляе кіраўніцтву адэкватна ацаніць якасць працы сваіх спецыялістаў.

2500 "зайцаў" у месяц: кантралёры цяпер з відэарэгістратарамі, але безбілетнікаў менш не стала

Дарэчы, безбілетнікі, большасцю з якіх з’яўляюцца студэнты, праяўляюць зайздросную прадпрымальнасць. Маладыя людзі ствараюць у сацыяльных сетках цэлыя суполкі, у якіх інфармуюць адзін аднаго аб маршрутах, на якіх у гэты момант працуе кантроль. У некаторых выпадках такі падыход дазваляе пазбегнуць аплаты праезду, але наносіць матэрыяльны ўрон перавозчыкам.

«Любая паслуга або купля, якую чалавек ажыццяўляе ў краме ці любая паслуга, напрыклад, у доме быту, па пашыве павінна аплачвацца. Дык чаму людзі не павінны аплачваць праезд? Таму тыя, хто вядуць гэтую групу, як мінімум несумленна паступаюць у адносінах да нас, таму што кожны з нас хоча ездзіць у чыстым прыгожым транспарце» — кажа Андрэй Эйсмант.

[irp posts="72″ name="У Гродне на кантралёраў павесілі відэарэгістратары"]

www.youtube.com/watch?v=7nVL0d2oVmg