Гродзенскі купалаўскі ўніверсітэт увайшоў у беларускую пяцёрку лепшых у сусветным рэйтынгу

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў сусветным рэйтынгу ўніверсітэтаў Webometrics Ranking of World Universities за студзень 2018 года заняў 3359-е месца. Усяго ў рэйтынгу ўлічваюцца дадзеныя 27 тысяч ВНУ па ўсім свеце, піша Белта.

Гродзенская ВНУ уваходзіць у пяцёрку лепшых беларускіх установаў па выніках рэйтынгу. БДУ увайшоў у топ-500 лепшых ВНУ у сусветным рэйтынгу, заняўшчы 487-е месца. Другое месца ў беларускай пяцёрцы займае Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (2955-е месца), на трэцім — Акадэмія кіравання пры прэзідэнце (2972), на чацвёртым — Гродзенскі купалаўскі ўніверсітэт (3359), на пятым — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфармытыкі і радыёэлектронікі (3544).

Лідэрамі рэйтынгу па традыцыі выступаюць Гарвардскі і Стэнфардскі ўніверсітэты, а таксама Масачусецкі тэхналагічны інстытут. Сярод лепшых універсітэтаў краін-суседзяў у рэйтынгу прадстаўлены: Варшаўскі (401-е месца), Тартускі (441), Віленскі (744), Латвійскі (1128), Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (1273).

Рэйтынг Webometrics Ranking of World Universities ужо больш за 10 гадоў складае іспанская даследчая лабараторыя Laboratorio de Internet. WRWU ​​абнаўляецца двойчы ў год — у студзені і ліпені. Вышэйшыя навучальныя ўстановы ранжыруюцца па чатырох паказчыках, якія характарызуюць узровень навуковых публікацый і прысутнасць універсітэтаў у сусветнай інтэрнэт-прасторы.


Если вы хотите красивую необычную оригинальную люстру для вашей квартиры предлагаем вам обратить внимание на брендtom dixon. Светильники отличаются не только красивым дизайном, но и уникальной функциональностью, которая позволяет удовлетворить потребности даже самых привередливых покупателей.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025