Супрацоўнікі Лідскага аддзела БЭП выкрылі ў крадзяжы работніка дарожна-будаўнічай арганізацыі, які дастаўляў матэрыялы для рэканструкцыі трасы Мінск-Гродна, піша «СБ».
Па версіі аператыўнікаў, за два апошнія месяцы 2017 года той вывез і прадаў мясцовым жыхарам больш за 52 тоны гранітнага друзу.
Афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Максім Базыленка паведаміў падрабязнасці:
— Былі ўсталяваныя неаднаразовыя факты крадзяжу. Ведаем, што працаўнік дарожна-будаўнічай арганізацыі вывозіў выкрадзенае самазваламі - усяго ўстаноўлена 4 такія факты.
Вядзецца следства. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «Прысваенне альбо растрата». Калі віна вадзіцеля будзе даказаная, яму можа пагражаць да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…