Як паведамілі ў Гродзенскім гарвыканкаме, кітайскія лекары, якія будуць працаваць у цэнтры, здалі экзамены ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, а ў пачатку лютага Міністэрства аховы здароўя разгледзіць дакументы і выдасць ліцэнзію. На першым часе разам з кітайскімі лекарамі будуць працаваць і гродзенскія.

Праект рэалізавала бальніца традыцыйнай кітайскай медыцыны з правінцыі Ганьсу. Аб’ём інвестыцый перавысіў 600 тысяч долараў. Плануецца, што ў цэнтры будуць аказваць амбулаторна-паліклінічную медыцынскую дапамогу і весці спецыялізаваную медычную практыку. Жыхарам Гродна і іншым пацыентам стануць даступныя ігларэфлексатэрапія, фізіятэрапія і водалячэнне, кітайскі масаж і ёга. Працаваць тут будуць 5 лекараў-спецыялістаў.

З лютага ў Гродне запрацуе Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны