У чарговым туры чэмпіянату Беларусі «Нёман» у аўторак 23 студзеня на хатнім лёдзе абыграў “Металург” з лікам 4:1. Упэўненая перамога над супернікам, i параза канкурэнтаў, дазволіла камандзе Сяргея Пушкова ўзначаліць турнірную табліцу.
“Нёман” – “Металург” 4:1 (0:0, 2:0, 2:1)
галы:
24.28 1:0 – Бадун (Баярчук, Лісічкін)
26.52 2:0 – Стэфановіч (Баярчук)
48.30 2:1 – Восіпаў (Кiрэчка, Анікін)
55.42 3:1 – Рэмезаў (Дзярлюк)
55.56 4:1 – Багданоўскі (А.Маляўка, С.Маляўка)
Тым часам, калі “Нёман” абыграў “Металург”, свае матчы лідэры чэмпіянату “Шахцёр” і “Юнацтва” прайгралі і такім чынам дазволілі гродзенцам іх абыйсці і ўзначаліць табліцу. Зараз у “Нёмана” – 78 ачкоў, у “Юнацтва” – 77, а ў “Шахцёра” – 76.
Ужо ў чацвер 25 студзеня “Нёман” правядзе ў Гродне чарговы матч у якім будзе прымаць “Гомель”.