У чарговым туры чэмпіянату Беларусі «Нёман» у аўторак 23 студзеня на хатнім лёдзе абыграў «Металург» з лікам 4:1. Упэўненая перамога над супернікам, i параза канкурэнтаў, дазволіла камандзе Сяргея Пушкова ўзначаліць турнірную табліцу.
«Нёман» — «Металург» 4:1 (0:0, 2:0, 2:1)
галы:
24.28 1:0 — Бадун (Баярчук, Лісічкін)
26.52 2:0 — Стэфановіч (Баярчук)
48.30 2:1 — Восіпаў (Кiрэчка, Анікін)
55.42 3:1 — Рэмезаў (Дзярлюк)
55.56 4:1 — Багданоўскі (А.Маляўка, С.Маляўка)
Тым часам, калі «Нёман» абыграў «Металург», свае матчы лідэры чэмпіянату «Шахцёр» і «Юнацтва» прайгралі і такім чынам дазволілі гродзенцам іх абыйсці і ўзначаліць табліцу. Зараз у «Нёмана» — 78 ачкоў, у «Юнацтва» — 77, а ў «Шахцёра» — 76.
Ужо ў чацвер 25 студзеня «Нёман» правядзе ў Гродне чарговы матч у якім будзе прымаць «Гомель».