Гродзенскія чыгуначнікі выправілі моўныя памылкі ў раскладзе

«Малайцы чыгуначнікі! Пасля майго звароту тэрмінова выправілі памылку», — такі допіс з’явіўся на старонцы нашага чытача, Віталя Будзько, 21 студзеня. Пра некалькі памылак перакладу ў раскладзе ён пісаў на стаёй старонцы ў фэйсбуку 6 студзеня. Сумневы ў адпаведнасці перакладу выклікаў выраз «беспересадочного сообщения» як «бесперасадачнага паведамлення».

«Прыехаў на вакзал сустракаць цягнік з Менску. Пакуль чакаў, разглядаў табло і бачу — бязглуздзіца. Дома зайшоў на сайт чыгункі і пакінуў электронны зварот. Дзён праз 10 прыйшоў адказ, што ўсё выпраўлена», — распавёў Віталь пра дасвед камунікацый з чыгуначнікамі. - Карацей, малайцы! — хутка выправілі памылку".

Кансультаваліся з акадэміяй навук

На Гродзенскім чыгуначным вакзале расказалі, што пасля пісьмовага звароту Віталя Будзько яны кансультаваліся са спецыялістамі Цэнтру даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Былі прапанаваны тры варыянты перакладу. Гродзенскія чыгуначнікі выбралі варыянт «бесперасадачныя вагоны».

[irp posts="45 449″ name="Цягнікі за мяжу, рэтра-цягнік і білеты па-беларуску. Дзень пасажыра правялі ў Гродне на чыгунцы"]

Надпіс з памылкай
Выпраўленая памылка

Пытанне «як правільна» пры перакладзе з рускай на беларускую ўзнікае досыць часта. Асабліва — пры спробе скалькаваць устойлівыя выразы ці афіцыйныя формулы. Часцей за ўсё памылкі з’яўляюцца праз выкарыстанне аўтаматычнага перакладу.

[irp posts="44 812″ name="10 дзён, чыгунка і аэрапорт. Гродзенскі бязвіз падоўжылі на 2018 год"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024