Навіны

Дапамога індывідуальным турыстам: гродзенка прапануе запусціць у Гродне City Tour Bus

У многіх гарадах існуюць спецыяльныя гарадскія аўтобусы з аўдыягідам для турыстаў. Гродзенка Марыя Пятачэнка прапаноўвае для аглядных экскурсій па Гродне запусціць менавіта такі аўтобус. Ён быў бы прыдатны ў кепскае надвор’е або для людзей з рознымі абмежаваннямі.

Марыя запусціла збор подпісаў пад петыцыяй у інтэрнэце. Незалежна ад колькасці сабраных подпісаў, тэкст будзе адпраўлены ў гарвыканкам.

«City Tour Bus дапаможа развіць індывідуальны турызм у Гродне для тых, хто замест аўтобуснага тура вырашыў прыехаць самастойна, — распавядае Марыя. — Такі аўтобус гэта выдатная опцыя пры дрэнным надвор'і, для цяжарных жанчын, сем’яў з маленькімі дзецьмі. Невялікія турыстычныя бусы я бачыла ў Каўнасе, Клайпедзе, яны карыстаюцца папулярнасцю ў турыстаў і надаюць шарм гораду».

Паколькі Гродна — параўнальна невялікі горад, на такім City Tour Bus індывідуальных турыстаў можна звазіць у Каробчыцы, на Аўгустоўскі канал і ў іншыя месцы, куды турыст без уласнага транспарту наўрад ці даедзе, тлумачыць Марыя.

Як гэта працуе ў Мінску

У Беларусі City Tour Bus ёсць толькі ў Мінску. Там такі аўтобус адпраўляецца на экскурсію, калі набралася мінімум чатыры чалавекі. У 2012 годзе турыстычная кампанія «Дром-тур» пры падтрымцы Мінгарвыканкама стварыла экскурсійны маршрут Minsk City Tour. Спачатку быў толькі адзін аўтобус. У сакавіку 2014 года набылі другі. Абодва нямецкай фірмы MAN і абодва грунтоўна адрэстаўраваны, бо кожнаму з іх было больш за 20 гадоў.

Сёння турыстычныя аўтобусы ў Мінску належаць турфірме «Сіці Бас». Аператар турфірмы распавёў Hrodna.life, што такія аўтобусы карыстаюцца папулярнасцю не толькі сярод турыстаў, але і ў гараджан. Адзін аўтобусны тур па сталіцы доўжыцца 1 гадзіну 40 хвілін і каштуе для дарослых 30 рублёў. У дзень Minsk City Tour можа выязджаць на максімум чатыры рэйсы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024