“Малайцы чыгуначнікі! Пасля майго звароту тэрмінова выправілі памылку”, – такі допіс з’явіўся на старонцы нашага чытача, Віталя Будзько, 21 студзеня.  Пра некалькі памылак перакладу ў раскладзе ён пісаў на стаёй старонцы ў фэйсбуку 6 студзеня. Сумневы ў адпаведнасці перакладу выклікаў выраз “беспересадочного сообщения” як “бесперасадачнага паведамлення”.

“Прыехаў на вакзал сустракаць цягнік з Менску. Пакуль чакаў, разглядаў табло і бачу – бязглуздзіца. Дома зайшоў на сайт чыгункі і пакінуў электронны зварот. Дзён праз 10 прыйшоў адказ, што ўсё выпраўлена”, – распавёў Віталь пра дасвед камунікацый з чыгуначнікамі.  – Карацей, малайцы! – хутка выправілі памылку”.

Кансультаваліся з акадэміяй навук

На Гродзенскім чыгуначным вакзале расказалі, што пасля пісьмовага звароту Віталя Будзько яны кансультаваліся са спецыялістамі Цэнтру даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Былі прапанаваны тры варыянты перакладу. Гродзенскія чыгуначнікі выбралі варыянт “бесперасадачныя вагоны”.

Чытайце яшчэ:  Цягнікі за мяжу, рэтра-цягнік і білеты па-беларуску. Дзень пасажыра правялі ў Гродне на чыгунцы

Пытанне “як правільна” пры перакладзе з рускай на беларускую ўзнікае досыць часта. Асабліва – пры спробе скалькаваць устойлівыя выразы ці афіцыйныя формулы. Часцей за ўсё памылкі з’яўляюцца праз выкарыстанне аўтаматычнага перакладу.

Чытайце яшчэ:  10 дзён, чыгунка і аэрапорт. Гродзенскі бязвіз падоўжылі на 2018 год