Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч прыняў удзел у пасяджэнні калегіі УУС Гродзенскага аблвыканкама, на якой падведзены вынікі працы службы за мінулы год, піша «Гродзенская праўда».
— На працягу апошніх чатырох гадоў колькасць зарэгістраваных злачынстваў няўхільна зніжаецца. Галоўнае — гэта памяншэнне ліку іх небяспечных відаў, у прыватнасці, забойстваў, наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, разбойных нападаў. У мінулым годзе міліцыя Гродзенскай вобласці спрацавала ўпэўнена. Але ёсць рэзервы. Прычым патрэбныя не дадатковыя матэрыяльныя сродкі, а больш уважлівае стаўленне супрацоўнікаў органаў правапарадку да справы, а таксама да праблем і спадзяванняў людзей, — падкрэсліў Ігар Шуневіч.
Старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў адзначыў выніковасць сумеснай работы органаў улады, міліцыі і грамадскіх фарміраванняў па забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне.
— Па выніках мінулага года колькасць зарэгістраваных на Гарадзеншчыне злачынстваў зменшылася амаль на дзевяць працэнтаў. Пры ацэнцы працы міліцыі мы ўлічваем не толькі лічбы, але і меркаванне насельніцтва.
Сацыялагічныя апытанні паказваюць, што з кожным годам усё больш людзей давяраюць праваахоўнікам і гатовыя звярнуцца да іх па дапамогу.
Штогод праводзім сустрэчы з участковымі інспектарамі, якія працуюць непасрэдна з насельніцтвам. Наша задача — умацоўваць і ўсяляк дапамагаць гэтай службе. Таксама акцэнт будзе зроблены на сумеснай прафілактычнай дзейнасці ў сферы падлеткавай злачыннасці, — адзначыў Уладзімір Краўцоў.
На фоне агульнага змяншэння колькасці злачынстваў у вобласці адзначаецца зніжэнне эканамічных. Прадухілены ўрон прадпрыемствам з дзяржаўнай доляй уласнасці на суму 1347 тысяч рублёў. Знізілася колькасць зарэгістраваных злачынстваў у сельскай мясцовасці. У параўнанні з 2016 годам скарацілася колькасць ДТЗ, а таксама загінулых і пацярпелых у іх людзей.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…