Гродзенскі аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах жыхара Гродна 35-гадовага Дзмітрыя Пузыні, які падазраецца ў махлярстве, у тым ліку здзейсненым паўторна, а таксама ў падбухторванні да хабару, піша сайт Следчага камітэта.
У кастрычніку-лістападзе 2017 года, злоўжываючы даверам і абяцаючы дапамагчы ў афармленні Карты паляка без здачы экзаменаў, Дзмітры Пузыня праз угаворы падбухторваў да перадачы хабару службовым асобам Генконсульства Рэспублікі Польшча чатырох гродзенцаў. У выніку ён займеў 420 даляраў ЗША, якія атрымаў быццам для наступнай перадачы ў пазначаных мэтах.
Следчыя ўсталявалі, што Дзмітры Пузыня раней быў асуджаны за махлярства і крадзеж. Зараз ён нідзе не працуе.
Следчыя разам з супрацоўнікамі міліцыі шукаюць іншых грамадзянаў, якія маглі стаць ахвярамі дзеянняў Пузыні Дзм.
Дапамагчы следству можна па тэлефонах, пазначаных на сайце Следчага камітэта.
[irp posts="44 681″ name="Карта паляка: як беларусам зараз прыйдзецца даказваць, што яны палякі"]