Вынікі дзённага снегападу: за мінулыя суткі ў Гродне і прыгарадзе адбылося 43 аварыі, 2 чалавекі загінулі

За мінулыя суткі Гродзенская ДАІ зафіксавала 43 аўтааварыі з тэхнічнымі пашкоджаннямі ў Гродне і яго прыгарадзе, 7 ДТЗ — у Лідскім раёне, 4 у Шчучынскім і 1 у Свіслацкім, паведамляе ДАІ Гродзенскага аблвыканкама.

У дзвюх аварыях два чалавекі загінулі, яшчэ тры ўдзельнікі руху атрымалі траўмы.

Выпадзенне ападкаў у такім аб’ёме стала не самым лепшым сюрпрызам для вадзіцеляў, якія, магчыма, дзякуючы адносна цёплай зіме забыліся пра неабходнасць змены стылю кіравання з «летняга» на «зімовы».

Гэтак 17 студзеня ў першай палове дня кіроўца маршруткі стукнуўся ў мінівэн, які спыніўся, і ў выніку мінівэн адкінула на дарожнага рабочага. Мужчына трапіў у шпіталь.

Цэлы дзень і ўсю ноч нарады ДАІ ў абласным цэнтры суправаджалі калоны спецыялізаванай тэхнікі па ачыстцы снегу.

Адначасова са зніжэннем інтэнсіўнасці выпадзення ападкаў і інтэнсіўнасці транспартнага руху знізілася і вастрыня дарожнага становішча. Так, пачынаючы з 22.00 да 06.00 аформлена толькі 1 ДТЗ.

Па прагнозах сіноптыкаў снегапады ў бліжэйшыя дні могуць паўтарыцца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025