Здароўе і спорт

«Нёман» абыграў «Гомель і замацаваўся на трэцім месцы

Гродзенскі «Нёман» працягвае сваю бяспройгрышную серыю ў 2018 годзе. На выездзе ў Гомелі 18 студзеня каманда Сяргея Пушкова абыграла мясцовую каманду з лікам 2:0. перамога над супернiкам дазволіла гродзенцам замацавацца на трэцім радку ў турнірнай табліцы.

Традыцыйна супернікі ў гэтым сезоне паказваюць роўны хакей з багаццем барацьбы, але з мінімальнымі закінутымі галамі. Так адбылося і ў гэты раз. У матчы ў Гомелі было закінута ўсяго 2 шайбы. Дакладнымі кідкамі у гродзенцаў адзначыліся Жыдкіх ў другім перыядзе, і ў трэцім Багданоўскі.

«Гомель» — «Нёман» 0:2 (0:0, 0:1, 0:1)

галы:
23.46 0:1 — Жыдкіх (Коршунаў, Баярчук)
48.51 0:2 — Багданоўскі (А.Маляўка, С.Маляўка)

Сяргей Пушкоў пасля матчу адзначыў добрую гульню абароны каманды, але таксама застаўся незадаволены рэалізацыяй большасці.

«Магу сказаць, што заўсёды прыемна прыходзіць на прэс-канферэнцыі ў Гомелі, выйграў ты ці прайграў. Заўсёды ў добрым настроі, як бы ты не сыграў. А па гульні, я задаволены камандай. Даволі-такі добра сёння атакавалі, арганізоўвалі атакі, многае што стваралі. Адзіная, вядома, праблема матчу была — гэта рэалізацыя большасці, проста не атрымлівалася. Здаецца і расстаноўка была, але ў апошні момант падводзіла тэхнічнае выкананне — перадачы, перепасы. І адразу ж гаспадары выводзілі шайбу з зоны. А так, і ў абароне добра згулялі. Калі на нуль, то значыць і брамнік цягнуў, тады, калі гэта трэба было. Задаволены сённяшняй гульнёй, у нападзе канструктыўнай гульнёй. Тое, да чаго імкнемся».

Дзякуючы перамозе над «Гомелем», гродзенцам удалося замацавацца на трэцім радку ў турнірнай табліцы. Цяпер «Нёман» мае 72 ачка. У «Юнацтва», якая ідзе на другім месцы — 75, а ў лідэра «Шахцёра» — 76.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ўжо ў Гродне 20 студзеня, дзе будзе прымаць салігорскі «Шахцёр».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024