Горад

«Плацім дарожны падатак, а такое адбываецца!» Гродзенка абураная, што асфальт кладуць у снег

Жыхарка Гродна Вікторыя 17 студзеня зафіксавала, як дарожныя рабочыя на вуліцы Шчорса ў завею праводзілі ямачны рамонт асфальту. Гэта абурыла яе і яна падзялілася здымкамі з журналістамі.

На здымках бачна, як адзін з рабочых укладвае гарачы асфальт, не ачысьціўшы пляцоўку ад снегу, што з’яўляецца грубым парушэннем. Праца праводзілася ў мінусавую тэмпературу, а гэта таксама парушэнне.

«Я гуляла з дачкой і ўбачыла, што на вуліцы ў снежнае надвор’е асфальт рамантуюць. Абурыла, што нам прыходзіцца плаціць дарожны падатак, а тут такое адбываецца. Грошы на дарозе не валяюцца! Дзяржава не ўмее імі распараджацца», — распавяла Hrodna.life Вікторыя.

Многія не раз назіралі ў Беларусі працэс укладкі асфальту зімой або позняй восенню. Аказваецца, рамантаваць дарогі ў гэты час года можна, але толькі пры пэўных або экстраных абставінах. Каб выканаць рамонт дарогі зімой, неабходна абавязкова падрыхтаваць тэрыторыю: прыбраць снег, лёд і апрацаваць месца адмысловымі рэагентамі.

Пры невялікіх ападках у халодны перыяд для ўкладкі выкарыстоўваюцца літыя і халодныя сумесі, але ніяк не гарачыя, як на здымках.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024