Гродзенскі «Нёман» працягвае сваю бяспройгрышную серыю ў 2018 годзе. На выездзе ў Гомелі 18 студзеня каманда Сяргея Пушкова абыграла мясцовую каманду з лікам 2:0. перамога над супернiкам дазволіла  гродзенцам замацавацца на трэцім радку ў турнірнай табліцы.

Традыцыйна супернікі ў гэтым сезоне паказваюць роўны хакей з багаццем барацьбы, але з мінімальнымі закінутымі галамі. Так адбылося і ў гэты раз. У матчы ў Гомелі было закінута ўсяго 2 шайбы. Дакладнымі кідкамі у гродзенцаў адзначыліся Жыдкіх ў другім перыядзе, і ў трэцім Багданоўскі.

“Гомель” – “Нёман” 0:2 (0:0, 0:1, 0:1)

галы:
23.46 0:1 – Жыдкіх (Коршунаў, Баярчук)
48.51 0:2 – Багданоўскі (А.Маляўка, С.Маляўка)

Сяргей Пушкоў пасля матчу адзначыў добрую гульню абароны каманды, але таксама застаўся незадаволены рэалізацыяй большасці.

“Магу сказаць, што заўсёды прыемна прыходзіць на прэс-канферэнцыі ў Гомелі, выйграў ты ці прайграў. Заўсёды ў добрым настроі, як бы ты не сыграў. А па гульні, я задаволены камандай. Даволі-такі добра сёння атакавалі, арганізоўвалі атакі, многае што стваралі. Адзіная, вядома, праблема матчу была – гэта рэалізацыя большасці, проста не атрымлівалася. Здаецца і расстаноўка была, але ў апошні момант падводзіла тэхнічнае выкананне – перадачы, перепасы. І адразу ж гаспадары выводзілі шайбу з зоны. А так, і ў абароне добра згулялі. Калі на нуль, то значыць і брамнік цягнуў, тады, калі гэта трэба было. Задаволены сённяшняй гульнёй, у нападзе канструктыўнай гульнёй. Тое, да чаго імкнемся”.

Дзякуючы перамозе над «Гомелем», гродзенцам удалося замацавацца на трэцім радку ў турнірнай табліцы. Цяпер «Нёман» мае 72 ачка. У «Юнацтва», якая ідзе на другім месцы – 75, а ў лідэра «Шахцёра» – 76.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ўжо ў Гродне 20 студзеня, дзе будзе прымаць салігорскі «Шахцёр».