Лімітаваная серыя гэтага гадзінніка выпушчаная брэндам «Луч» у рамках калекцыі «Волат». У камплект уваходзяць два дадаковыя рамяні, якія даюць магчымасць сучасным беларускім волатам змяняць выгляд і стыль сваіх гадзіннікаў, напісана ў афіцыйным інстаграме кампаніі.

Як пазначана на старонцы, серыя «названа ў гонар славутага вайсковага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ. Мужны ваяр, палкаводзец, вызначыўся тым, што ніколі не быў разбіты ў баях. Давыд быў абаронцам, пры жыцці якога вораг так і не ступіў у Гародню.»

Кошт гадзінніка — 549 рублёў. Гадзіннік кварцавы.