Жыхарка Гродна Вікторыя 17 студзеня зафіксавала, як дарожныя рабочыя на вуліцы Шчорса ў завею праводзілі ямачны рамонт асфальту. Гэта абурыла яе і яна падзялілася здымкамі з журналістамі.
На здымках бачна, як адзін з рабочых укладвае гарачы асфальт, не ачысьціўшы пляцоўку ад снегу, што з’яўляецца грубым парушэннем. Праца праводзілася ў мінусавую тэмпературу, а гэта таксама парушэнне.
«Я гуляла з дачкой і ўбачыла, што на вуліцы ў снежнае надвор’е асфальт рамантуюць. Абурыла, што нам прыходзіцца плаціць дарожны падатак, а тут такое адбываецца. Грошы на дарозе не валяюцца! Дзяржава не ўмее імі распараджацца», — распавяла Hrodna.life Вікторыя.
Многія не раз назіралі ў Беларусі працэс укладкі асфальту зімой або позняй восенню. Аказваецца, рамантаваць дарогі ў гэты час года можна, але толькі пры пэўных або экстраных абставінах. Каб выканаць рамонт дарогі зімой, неабходна абавязкова падрыхтаваць тэрыторыю: прыбраць снег, лёд і апрацаваць месца адмысловымі рэагентамі.
Пры невялікіх ападках у халодны перыяд для ўкладкі выкарыстоўваюцца літыя і халодныя сумесі, але ніяк не гарачыя, як на здымках.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…