З-за спрыяльнага зімовага надвор’я на Гродзеншчыне пачалі заліваць каткі і хакейныя каробкі. Першы вулічны каток на мінулых выходных запрацаваў у парку Жылібера, піша “Гродзенская праўда”.
Тут жа арганізаваны пракат канькоў у буднія дні з 15 да 22 гадзін, а ў выходныя з 11 па 23 гадзін.
Ад панядзелка пры школах Гродна падрыхтавалі 7 хакейных каробак: у Альшанцы у СШ №39, на Фолюшы №38, на вул. Томіна каля СШ №33, на вул. Фамічова СШ №3, №5 на вул. Пралетарскай і гімназіі №1 імя Карскага на пр. Янкі Купалы.
Пры сярэдніх школах залілі 8 каткоў.
– Калі дазволіць надвор’е, бліжэйшымі днямі ва ўстановах адукацыі зальюць 200 каткоў і 30 хакейных каробак, – распавёў дырэктар Гродзенскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорта навучэнцаў і студэнтаў Сяргей Савіцкі.
Па рэгіёне працуюць 46 пунктаў праката інвентара. Іх адрасы можна знайсці ў раздзеле “Зімовы сезон 2017-2018” на сайце ўпраўлення спорта і турызма аблвыканкама.
Самымі вялікімі лядовымі пляцоўкамі для актыўнага адпачынку ў Гродне зробяцца каток у парку Жылібера і два каткі фізкультурна-аздараўляльнага цэнтра “Алімпія” па адрасах БЛК, 19 і вул. Даватара 21а. Арандаваць канькі можна на месцы.
Пачаць катацца на вул. Даватара ўжо можна будзе бліжэйшым часам – у аўторак тут зрабілі ўжо чатыры заліўкі ільда.
