У Рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Азёры» створаць умовы для прыпынку турыстаў-караванераў, падрыхтуюць новыя маршруты і, магчыма, нават пабудуюць кафэ-рэстаран на вадзе — гэта прадугледжвае план кіравання тэрыторыяй, які прымуць у 2018 годзе, піша «Перспектыва».

Перапішуць лясных насельнікаў

У перспектыве плануюць абнавіць дадзеныя пра відавую разнастайнасць заказніка. Асобную ўвагу нададуць тым раслінам і жывёлам, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Для асабліва ахоўных відаў створаць дадатковыя ўмовы, напрыклад, вырабяць штучныя гняздоўі для птушак.

— Таксама аптымізуем размяшчэнне кармушак для дзікіх жывёл — у заказніку падкормліваюць лася, аленя, казулю, зубра. Раней іх ўсталёўвалі прадстаўнікі таварыства паляўнічых і рыбаловаў і леснікі, але іх дзеянні былі не ўзгодненыя. Здаралася, што леснікі высаджвалі маладыя дрэвы, а ў паляўнічых дзесьці побач размяшчаліся падкормавыя базы для жывёл — у гэтых пасадак было мала шанцаў, бо па дарозе да кармушкі статак часта пашкоджваў іх, — распавядае дырэктар заказніка Дзмітрый Марозік.

На тэрыторыі заказніка і ўсяго Гродзенскага раёна будуць выяўляць інвазійныя віды. У першую чаргу да іх адносіцца баршчэўнік, сумнік канадскі і чырвоны дуб.

— З баршчэўнікам барацьба вядзецца ўжо даўно. Калі колькасць баршчэўніка не кантраляваць, то расліна здольна хутка засяліць буйныя тэрыторыі. Гэта ж тычыцца і сумніка, які, патрапіўшы ў натуральную экасістэму, выцясняе абарыгенныя віды. Чырвоны дуб лічыцца непажаданым, паколькі яго жорсткае вялікае лісце, ападаючы восенню на зямлю, ляжыць некалькі гадоў і не перагнівае. Гэта душыць развіццё травяністых раслін, зніжае колькасць перагною ў глебе і яе ўрадлівасць, — тлумачыць Дзмітрый Антонавіч.

Па водную роўнядзь

Для таго каб знізіць негатыўны ўплыў на прыродны комплекс вадаёма, у аграгарадку Азёры, дзе пралягае рэспубліканская траса, плануюць пабудаваць песканафтаулаўляльнікі. Гэта дазволіць «адфільтраваць» сцёкавыя вады і забяспечыць натуральны стан возера Белае.

Пакуль ідзе «папяровая» частка працы, а рэалізаваць праект плануюць у 2022−2024 гадах.

Стаянка для караванераў і рэстаран на вадзе: чым будзе жыць заказнік «Азёры»?

Амбітныя праекты

Для актыўнага адпачынку на прыродзе на тэрыторыі абсталяваны сем турыстычных стаянак. Так як у курортны сезон заказнік адчувае высокія антрапагенныя нагрузкі, плануюць павялічыць іх колькасць і такім чынам пераразмеркаваць патокі адпачывальнікаў.

— Хочам падрыхтаваць пляцоўкі для намётавага лагера і пляцоўку для размяшчэння караванераў - турыстаў, якія вандруюць з пражываннем у аўтадоме або аўтапрычэпах, — распавядае Дзмітрый Марозік. — Для таго каб яе абсталяваць, трэба знайсці ўчастак пажадана, на беразе вадаёма, каб было магчыма падзарадзіць акумулятар.

Яшчэ адзін з амбітных праектаў, закліканых павялічыць турыстычную прывабнасць тэрыторыі, — будаўніцтва ў межах акваторыя возера Белае кафэ-рэстарана на палях. А тым, хто любіць павольныя прагулкі, у заказніку неўзабаве прапануюць новыя экалагічныя сцежкі з натуральным пакрыццём. На кожнай ўсталююць паказальнікі і інфармацыйныя стэнды, адпаведныя мясцовасці: на адных асноўны аб’ём інфармацыі будзе прысвечаны лесу і яго насельнікам, на іншых — азёрам, на трэціх — рэльефу мясцовасці.

Стаянка для караванераў і рэстаран на вадзе: чым будзе жыць заказнік «Азёры»?

— Таксама пазначым ужо дзейсныя маршруты: чатыры пешых і два водных. Веласіпедных у заказніку пакуль няма, бо мала месцаў, якія для іх падыходзяць. А ў лесе непадрыхтаванаму чалавеку на звычайным ровары складана — занадта мудрагелісты ландшафт. Але ў будучыні, калі атрымаецца, усё ж разглядаем варыянт аб’яднання такім маршрутам аграгарадка Парэчча і вёскі Новая Руда, — дзеліцца планамі Дзмітрый Антонавіч.

У тэму

План кіравання рэспубліканскім заказнікам «Азёры» распрацаваны навукова-практычным цэнтрам НАН Беларусі па біярэсурсах. Дакумент прымаецца тэрмінам на 20 гадоў з карэкціроўкай раз у пяць гадоў. Для рэспубліканскага заказніка «Азёры» яго зрабілі ўпершыню.


Рисунки природы с давних времен изображались человеком. Сначала на стенах пещер, а позже на картинных полотнах.Купить пейзаж маслом на холсте в Москве в подарок или украсить свой интерьер можно тут hudognik.net/gallery/Landscape/Russia/Moscow. Огромнейший выбор настоящих шедевров.