У выходныя 27 і 28 студзеня ДОМ46 запрашае танцораў рознага ўзроўню на майстар-класы па тэхніцы contemporary dance і партнёрынгу ад стваральніцы тэатра сучаснага танца SKYLINE Ірыны Шырокай і танцоркі SKVO’S Dance company Вольгі Рабецкай. У праграме таксама адкрыццё фотапраекта Вольгі Рабецкой «Працэс».
Танцоркі прыязджаюць з Мінска і хочуць падзяліцца сваім вопытам, эксперыментамі і адкрыццямі з тымі, хто хоча блізка пазнаёміцца са сваім целам.
Я хачу стварыць нешта накшталт бесперапыннай танцавальнай лабараторыі, вынікам якой, магчыма, стане невялікая мініяцюра з вашым чытаннем задач ўнутры. Таксама я прапаную для «пратанцоўвання» і аналізу ўсіх магчымасцяў свой асабісты харэаграфічны матэрыял, створаны на рэпетыцыях з тэатрам танца SKYLINE Dance Theatre".
Нас чакае работа ў парах, будзем вывучаць базавыя прынцыпы ўзаемадзеяння і на іх аснове выконваць розныя задачы, падтрымкі. Мы навучымся адчуваць вагу ўласнага цела і паспрабуем ім кіраваць праз узаемадзеянне з партнёрам. А яшчэ разгледзім такія аспекты, як адказнасць, ініцыятыва, абарона і давер у парнай рабоце. Праз цела партнёра будзем вывучаць сваё ўласнае".
Увечары 28 студзеня адбудзецца адкрыццё фотапраекта Вольгі Рабецкай «Працэс», прысвечанага эксперыментам з танцавальнай формай і цялеснымі задачамі.
«Спантаннасць, стан пошуку і незавершанасці - самыя каштоўныя складнікі працэсу. Цікава спрабаваць рухацца далей звыклых формаў і станаў, невядомасць прыцягвае. Самааддача танцораў, адсутнасць страху і любоў да танца робіць працэс лёгкім і здымае любыя рамкі. Нам не сумна ў працэсе, і гэта важна».
Калі:
27 і 28 студзеня
15:00 — 16:30 — Тэхніка contemporary dance (Іра Шырокая)
17:00 — 19:00 — Партнёрынг (Оля Рабецкая і Іра Шырокая)
28 студзеня
20:00 — адкрыццё фотапраекта «Працэс» (аўтар Оля Рабецкая)
Дзе:
ДОМ46 (чорная зала), вул. Лелявеля, 46
Цана:
Увесь курс — 40 руб.
Адзін занятак — 12 руб.
Папярэдні запіс на майстар-класы па тэлефону +375 29 5 800 882 (Жэня)
Если вы хотите выехать коллективом на природу, то наверняка вам понадобятся одноразовые стаканчики. А разливать горячие напитки лучше в гофро-стаканчики, которые состоят из нескольких слоев.Смотрите здесь широкий выбор стаканчиков по самой привлекательной цене.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…