Турысты з сямнаццаці краін наведалі Гродзеншчыну па новых правілах бязвізавага рэжыму, піша «Гродзенская праўда».
Замежныя госці прыехалі да нас з Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі, Італіі, Албаніі, Бельгіі, Кітая, Францыі, Македоніі, Румыніі, ЗША і іншых. Больш за паўтысячы замежнікаў зарэгістраваліся ў электроннай сістэме Visa Free для ўезду. Ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама чакаюць, што паток турыстаў будзе павялічвацца. Бо цяпер наведаць Гродна і Гродзенскі раён стала яшчэ прасцей і зручней.
Нагадаем, з 1 студзеня дзейнічае Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян». Межы турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», які можна наведваць без візы, пашырылі да межаў усяго Гродзенскага раёна. А значыць, замежныя вандроўнікі змогуць убачыць яшчэ больш нашых турыстычных мясцін. Гэтаму паспрыяе і павелічэнне з пяці да дзесяці дзён тэрміну знаходжання бязвізавых турыстаў.
[irp posts="13 249″ name=" Каб не бязвізавы рэжым, наўрад ці хто-небудзь прыехаў бы". 15 еўрапейскіх студэнтаў у Гродне знаёмяцца з Беларуссю"]
[irp posts="41 596″ name="7 добрых зменаў: што «бязвіз» нарабіў у Гродне за год"]
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…