Крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ўзбудзілі ў дачыненні да дырэктара Гродзенскага прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства, піша “Беларусь Сёння“.

Яго падазраюць у крадзяжы грошай, якія па праграме “Культура Беларусі” на 2016-2020 год выдзелелі на капітальны рамонт і мадэрнізацыю Цэнтра культуры і народных традыцый горада Іванава, што ў Брэсцкай вобласці.

– “Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Брэсцкага аблвыканкама пры праверцы расходавання бюджэтных сродкаў выявілі, што кіраўнік прадпрыемства ўнёс у акт здачы-прыёмкі выкананых работ загадзя ілжывыя звесткі і падаў іх у Іванаўскі райвыканкам. На разліковы рахунак прадпрыемства паступілі сродкі з абласнога бюджэту, якія ён і выкраў. Кіраўнік затрыманы,” – расказаў падрабязнасці афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучанка.

Чытайце яшчэ:  $12 тысяч за паўтары гады: начальнік "Гроднагаза" за хабар лабіяваў інтарэсы іншых прадпрыемстваў