Адным з першых рашэнняў новага кіраўніка польскай дыпламатыі міністра Яцка Чапутовіча стала адкліканне з пасады амбасадара РП у Беларусі Конрада Паўліка. Пра гэта неафіцыйна дазнаўся партал Kresy24.pl, выдаўцам якога з’яўляецца Фонд Свабода і Дэмакратыя, піша znadniemna.pl.
Конрад Паўлік павінен пакінуць амбасаду ў Мінску яшчэ ў студзені гэтага года. Партал нагадвае, што Конрад Паўлік быў прызначаны амбасадарам Польшчы ў Беларусі ў лютым 2016 года, а былы міністр замежных спраў Вітольд Вашчыкоўскі, прадстаўляючы паслам на Сейме Польшчы кандыдатуру Паўліка на пасаду амбасадара ў Мінску казаў, што ў адрозненне ад папярэднікаў кіруючая партыя Права і Справядлівасць не прасоўвае сваіх, а «цэніць вопыт, прафесіяналізм».
У сваю чаргу Конрад Паўлік казаў паслам камісіі, што «глыбока верыць, што мудрая і ўзважаная палітыка дазволіць паправіць сітуацыю польскай меншасці ў Беларусі, не пагаршаючы стасункаў з афіцыйным Мінскам» і абяцае падтрымку ўсіх дзяржаўных установаў і няўрадавых арганізацыяў, якія рэалізуюць праекты, адрасаваныя польскай меншасці ў Беларусі.
Ці выканаў абяцанні, задае пытанне партал Kresy24.pl і сам адказвае: «Хіба не да канца, калі ў снежні 2017 года Кіраўнічая Рада Саюзу палякаў у Беларусі ў адкрытым лісце звярнулася да амбасадара Паўліка са зваротам, каб у сваіх кантактах з прадстаўнікамі ўлад Беларусі больш актыўна падымаў пытанне, якое датычыцца легалізацыі ў Беларусі дзейнасці СПБ і яго выбраных на дэмакратычных выбарах уладаў на чале з Анжалікай Борыс».
Конрад Паўлік у 2008−2016 гадах працаваў у МЗС.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…