Чарговыя адукацыйна-асветніцкія сустрэчы ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў адбудуцца 21 студзеня. На гэтых сустрэчах жыхары горада змогуць наведаць 12 заняткаў, арганізаваных самімі гарадзенцамі.
«Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» — адкрытая пляцоўка, дзе кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, а кожны ахвотны — прыняць удзел у навучанні.
Удзел ва ўсіх майстар-класах бясплатны. Заяўкі прымаюцца да 17 студзеня.
Папярэдні запіс на ўдзел у занятках па гэтай спасылцы.
«Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» працуюць у Гродне з восені 2016 года па ініцыятыве ўстановы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».