У міжнародны дзень «дзякуй», які адзначаецца 11 студзеня, у Гродне абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа правяла незвычайную акцыю, з дапамогай якой падзякавала валанцёрам і гараджанам за аказаную дапамогу на працягу мінулага года.
Каля 20 валанцёраў прайшлі з літарамі, з якіх складаецца слова «спасибо» ад вуліцы Ажэшкі да плошчы Савецкай. Там жа яны распавялі гараджанам пра свята і пад словы «дзякуй» на разных мовах запусцілі ў неба паветраныя шары.
«Шмат хто ведае, што Чырвоны Крыж закліканы дапамагаць людзям, але нешматлікія задумваюцца, пра тое, што гэтая арганізацыя не толькі месца, куды можна прыйсці па дапамогу. Чырвоны Крыж — гэта тыя людзі, якія вырашылі для сябе, што дапамагаць людзям гэта важна і трэба. Мы сёння гаворым „дзякуй“ ім і тым людзям, якія падтрымліваюць ідэі арганізацыі. Мы з гонарам хочам сказаць, што за 2017 год сумеснымі намаганнямі была аказана дапамога больш за 49 тысячам людзей», — распавяла выконваючая абавязкі старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Наталля Талкачова.
Валанцёрам можа стаць кожны
У Гродзенскай вобласці валанцёраў Чырвонага Крыжа налічваецца каля 1500 чалавек. Валанцёрам арганізацыі можа стаць кожны, для гэтага дастаткова проста патэлефанаваць па нумарах: 74−32−26 ці 74−35−34. Або зайсці на сайт Чырвонага Крыжа, дзе можна запоўніць анкету.
Cвята «дзякуй»
Свята было зацверджана такімі найбуйнейшымі міжнароднымі арганізацыямі, як ЮНЕСКА і ААН, з мэтай барацьбы з невуцтвам і грубым стаўленнем. Пры гэтым цалкам справядліва лічыцца, што падзяка не павiнна і не можа быць чыста ўмоўнай, і калі казаць «дзякуй», неабходна глядзець людзям у вочы.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…