9 студзеня на тэрыторыі памежнага аўтамабільнага пераходу ў Кузніцы затрыманы мужчына, які спрабаваў перасекчы мяжу падманам, парушаючы правілы.
Падчас памежнага кантролю 26-гадовага грамадзяніна Беларусі, які намерваўся выехаць у Польшчу, афіцэр западозрыў, што гэты самы мужчына раней выкарыстоўваў дакумент з іншым імем. Аказалася, што чалавек фігуруе ў даступных базах дадзеных як асоба, якой забаронены ўезд на тэрыторыю краін Шэнгенскай зоны. У адносінах мужчыны распачатая крымінальная справа па махлярстве з візамі і шматразовага перасячэння дзяржаўнай мяжы насуперак правілам, а таксама ўтойванне змены персанальных дадзеных. Падазраваны прызнаў сваю віну і даў тлумачэнні па гэтай справе.
Дадаткова было ўсталявана, што ў адносінах да мужчыны раней быў выдадзены ордэр на арышт на тэрыторыі Еўрасаюза. Затрыманага перадалі паліцыі Сакулкі для суправаджэння ў беластоцкую турму.
[irp posts="46 556″ name="Памежны пераход у Кузніцы перабудуюць за вялізныя грошы: пешаходны пераход, сканер для цягнікоў, што яшчэ?"]