У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршыўся AR-марафон па стварэнні дадаткаў дапоўненай рэальнасці для мабільных платформ. Фінальны тур спаборніцтва прайшоў на факультэце матэматыкі і інфарматыкі, піша grsu.by.

Такі марафон праходзіў у Беларусі ў другі раз, традыцыйным партнёрам спаборніцтва выступіла кампанія Visor Games.

У фінале ўзялі ўдзел 10 праектаў – пераможцы адборачнага этапу. Удзельнікам каманд-фіналістаў далі 15 дзён на тое, каб асэнсаваць і развіць свае ідэі. Распрацоўкі студэнтаў былі звязаны са сферай гульняў, харчавання, таксама былі прадстаўлены мабільныя дадаткі для навукі і вучобы.

Лепшай распрацоўкай AR-марафона, на думку экспертаў, стаў праект “Што мы толькі не ямо …” студэнтаў Дзмітрыя Болдака, Максіма Будзько, Максіма Арла і Аляксандра Іоды. Дадатак хлопцаў дазваляе ацэньваць “шкоднасць” прадукта, які купляецца, зыходзячы з яго складу.

– Для таго, каб даведацца, наколькі карысны ці не карысны набываны прадукт, карыстальніку неабходна сфатаграфаваць упакоўку са складам, пасля чаго дадатак прачытае склад і выведзе інфармацыю пра дабаўкі, якія ў ім змяшчаюцца. Таксама выставіць ацэнку небяспекі і наглядна пакажа, на які з органаў прадукт дрэнна ўплывае, – распавёў капітан каманды Дзмітрый Болдак.

За сваю распрацоўку каманда атрымала галоўны прыз – гульнявую прыстаўку Nintendo Switch.

Гродзенскія студэнты распрацавалі мабільны дадатак па ацэнцы "шкоднасці" набыванага прадукта ў краме

Другое месца размеркавалася паміж двума камандамі, якія ў падарунак атрымалі акуляры дапоўненай рэальнасці Fibrum Pro.

Хлопцы з “ATuring” – Ілля Валенцюкевіч, Аляксей Васільеў, Міхаіл Гішкелюк і Грынко Аляксей – распрацавалі праект “Who To Be?”

– Наша каманда вылучалася з ліку фіналістаў. У сваёй працы мы прытрымліваліся прынцыпу “Just for fun” – усё дзеля жарту, забавы. Мы ўбачылі, як жыва аўдыторыя рэагуе на наш прадукт, знайшлася велізарная колькасць жадаючых пратэставаць дадатак на сабе, які дазваляе “вызначыць” будучую прафесію па фатаграфіі чалавека, – падзяліўся капітан Ілля Валенцюкевіч.

Чытайце яшчэ:  Інавацыйны але ці патрэбны? Студэнты з ГрДУ ствараюць для музеяў гіды з дапоўненай рэальнасцю

Яшчэ адзін дадатак “Extra Food” прадставіла каманда “IWTFO” у складзе Аляксея Шэўчыка і Іллі Новака. Дадатак дапамагае вызначыць каларыйнасць ежы па фотаздымках.

Гродзенскія студэнты распрацавалі мабільны дадатак па ацэнцы "шкоднасці" набыванага прадукта ў краме


Если вы собираетесь посетить страны Шенгена, то вам необходима виза. Узнать о том, как можно быстрее оформить визу можно здесьwww.mfcvisa.ru. Получите мультивизу на максимальный срок.