Шматпавярховая жылая забудова з’явіцца ў Гродне на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. На адкрытым гарадскім аўкцыёне прадалі права на праектаванне і будаўніцтва аб’ектаў тэрмінам на пяць гадоў. Узводзіць шматпавярховікі са зборнага жалезабетону будзе сталічнае ТАА «Сучасныя бетонныя канструкцыі», піша «Гродзенская праўда».
Вышынныя жылыя дамы па сучаснай тэхналогіі ўзвядуць на зямельным участку плошчай амаль два гектары ў раёне вуліц Савецкіх памежнікаў-Гогаля-Цітова і завулка Купальскага, дзе сёння знаходзяцца аб’екты, якія будуць зносіць. Таргі спыніліся на суме 290 тысяч рублёў. Інвестару трэба адсяліць і даць жыллё 12 уласнікам прыватнага сектара.
У Гродне ўшчыльняюць прыватны жылы сектар, і першай ластаўкай стаў продаж зямельнага ўчастка плошчай крыху менш за дзесяць сотак на вуліцы Палявой, якая знаходзіцца побач з Каложскім паркам. Гандляваліся за яго многія ўдзельнікі аўкцыёну. Пачатковы кошт быў прыкладна 51 тысяча рублёў, стук малатка прагучаў пасля канчатковай сумы — 118,7 тысячы рублёў. На наступныя аўкцыёны прапануюць участкі на вуліцах Цёткі, Нёманскай, Пятра Меланегі, Палявой.
Значна танней абышоўся зямельны ўчастак у мікрараёне Баранавічы-5,6. Пры пачатковай цане 11,6 тысячы рублёў ён быў прададзены за 13,8 тысяч рублёў.