На гэтым тыдні пачынаецца рэканструкцыя былой гасцініцы «Гродна». Кітайская ТАА «Гандлёва-прамысловая карпарацыя Цюань Шэн» генеральным падрадчыкам прызначыла трэст «Гроднагарбуд», піша «Гродзенская праўда».
Як расказаў генеральны дырэктар трэста Віктар Бурдзей, ужо з серады будаўнікі абсталююць каля гасцініцы свой гарадок і пачнуць дэмантажныя працы ўнутры будынка. Пасля гэтага будуць перапланіроўваць гасцінічныя нумары пад больш прасторныя.
Трохзоркавы гатэль будзе мець рэстаранны комплекс, а 110 гасцінічных нумароў размесцяцца з сёмага па пятнаццаты паверхі. Дастаўляць на іх пастаяльцаў будуць два хуткасныя ліфты.
Рэканструкцыя гасцініцы завершыцца да 2020 года.
[irp posts="32 039″ name=" Мы зробім лепшы гатэль Гродзеншчыны". Кітайскі інвестар пра рэканструкцыю гасцініцы «Гродна""]