— З лістапада наша прадпрыемства вядзе штосутачную апрацоўку рэагентамі у першую чаргу мастоў і пуцеправодаў, кальцавых развязак, а таксама галоўных магістральных вуліц, — расказаў «Гродзенскай праўдзе» намеснік дырэктара гарадскога ўнітарнага прадпрыемства «Спецаўтагаспадарка» Франц Пачобут.
У якасці рэагента на цяперашнюю зіму абраны мінеральны галіт, які ўяўляе сабой белую соль. У залежнасці ад тэмпературы паветра спецмашыны апрацоўваюць дарогі па строга дазаваных нормах. Напрыклад, пры тэмпературы паветра ад нуля да мінус 5 градусаў на адзін квадратны метр дарожнага пакрыцця высыпаюць яго ўсяго 25 грамаў, да мінус дзесяці градусаў - 30, пры моцных маразах — 40.
На прадпрыемстве нарыхтавалі каля дзвюх тысяч тон, які захоўваецца ў спецыяльным ангары. Аднак па меры яго расходавання закупляецца новая партыя. Практычна не выдаткавалі запасы пяскасаляной сумесі. Пакуль цяперашняя зіма апынулася «эканомнай» для прадпрыемства.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…