Сувенірную купюру наміналам у 200 еўра падазраваны жыхар Іўеўскага раёна ўзяў у прыяцеля, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Праз некаторы час гэтую купюру мужчына аддаў адзінокаму 63-гадоваму пенсіянеру.
– Махінатар гэтымі “грашыма” не толькі вярнуў 20 беларускіх рублёў доўгу пенсіянеру, але і ўзяў у яго 200 даляраў ЗША, патлумачыўшы гэты тым, што курс еўра вышэй за курс амерыканскай валюты, – патлумачылі ва УУС.
Па гэтым факце ўзбудзілі крымінальную справу.