У лесе побач з вёскай Новая Руда з’явіцца сцежка для сляпых і турыстаў са слабым зрокам, піша «Перспектыва».
Як распавяла дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «Зялёны абярэг» Галіна Марозік, сэнсарную дарогу абсталююць канатамі, наведвальнікам будуць раздаваць ціфлаплееры з аўдыёзапісам галасоў птушак, шуму ветру і гукаў дажджу.
Акрамя гэтага, наведвальнікі змогуць басанож хадзіць па абсталяванай паляне, там можна будзе праверыць сваё абанянне — на пляцоўцы высадзяць духмяныя расліны, а таксама будуць праводзіць майстар-класы па пазнаванні дрэў і хмызнякоў па форме карэ.
Сляпых і са слабым зрокам людзей будуць вучыць на лясных гідаў, каб яны змаглі працаваць з тымі, у каго падобны дыягназ.
[irp posts="41 796″ name="Пад Лідай стварылі першы ў Беларусі квэст-лабірынт з жывых туяў"]
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…