У лесе побач з вёскай Новая Руда з’явіцца сцежка для сляпых і турыстаў са слабым зрокам, піша “Перспектыва”.
Як распавяла дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы “Зялёны абярэг” Галіна Марозік, сэнсарную дарогу абсталююць канатамі, наведвальнікам будуць раздаваць ціфлаплееры з аўдыёзапісам галасоў птушак, шуму ветру і гукаў дажджу.
Акрамя гэтага, наведвальнікі змогуць басанож хадзіць па абсталяванай паляне, там можна будзе праверыць сваё абанянне – на пляцоўцы высадзяць духмяныя расліны, а таксама будуць праводзіць майстар-класы па пазнаванні дрэў і хмызнякоў па форме карэ.
Сляпых і са слабым зрокам людзей будуць вучыць на лясных гідаў, каб яны змаглі працаваць з тымі, у каго падобны дыягназ.