Здароўе і спорт

Хакейны «Нёман» правядзе дабрачынны матч

Дабрачынны хакейны матч з удзелам хакеістаў «Нёмана» і аматарскага клуба «Авангард» пройдзе ў Гродне 6 студзеня. На мерапрыемства запросяць у тым ліку дзяцей з панямуньскага дзіцячага дома, а таксама прадстаўнікоў Цэнтра «ПОРА», які дапамагае дзецям і дарослым, якія сутыкнуліся з анкалогіяй.

Традыцыйны дабрачынны матч «Нёман» заўсёды праводзіў да Новага года, але гэтым разам яго вырашылі правесці трохі пазней.

«Планавалі правесці дабрачынны матч у канцы 2017 года, але ў выніку было вырашана перанесці яго. Такія змены звязаныя са шчыльным графікам гульняў каманды і кіраўніцтва дало магчымасць хакеістам больш адпачыць», — распавёў прэс-аташэ ХК «Нёман» Віталь Гарбацюк.

Фотазона, канцэрт, кірмаш і не толькі

Праграма дабрачыннага матчу як заўсёды насычаная. У гэтым годзе ў холе Лядовага палаца будзе выступаць музычны гурт, таксама будзе арганізавана фотазона і аўтограф-сесія з хакеістамі. Будзе працаваць і кірмаш, які арганізуюць прадстаўнікі Цэнтра «ПОРА». А на лёдзе пройдуць конкурсы для гледачоў і хакеістаў. Ну і вядома ж сам матч, з якога хакеісты паспрабуюць стварыць сапраўднае лядовае свята. Пасля гульні гледачы традыцыйна змогуць выйсці на лёд і яшчэ раз пагутарыць ды зрабіць здымкі з хакеістамі.

Пачатак дабрачыннай праграмы ў 14.00, а сам матч пачнецца ў 15.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025