На станцыях Дзяржтэхагляду абнаўляюць праграму, якая зможа перадаваць інфармацыю ў ДАІ

На станцыях дзяржтэхагляду ў Гродзенскай вобласці актыўна абнаўляюць праграмнае забеспячэнне. З яго дапамогай ў найбліжэйшы час супрацоўнікі ДАІ атрымаюць доступ да баз тэхаглядаў і змогуць даведвацца інфармацыю пра аўтамабіль, нават калі аўтаўладальнік не возіць з сабой сертыфікат аб праходжанні ТА, паведаміла неафіцыйная крыніца AutoGrodno.by.

— Як толькі супрацоўнік Дзяржтэхагляду ўвядзе ў праграму дадзеныя пра аўтамабіль, інфармацыя адразу ж стане даступная супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі. У будучыні плануецца наладзіць і камеры фіксацыі хуткасці такім чынам, каб яны маглі фіксаваць аўтамабілі без пройдзеных тэхаглядаў. Праўда, пакуль цяжка ўявіць, наколькі ПЗ камер з гэтым справіцца, — паведаміў суразмоўца.

[irp posts="43 291″ name="З 1 студзеня пры змене ўладальніка аўтамабіля тэхагляд не трэба праходзіць зноўку"]

Крыніца дадала, што цяпер ідзе наладка праграмнага забеспячэння на станцыях тэхагляду. Чакаецца, што сістэма запрацуе праз тыдні два.

Афіцыйнага пацверджання аб магчымасцях новай праграмы няма. Тым не менш, прадстаўнікі тэхагляду падкрэслілі, што сапраўды ўстанаўліваецца новае ПЗ і пакуль ёсць некаторыя збоі ў яго працы. У прыватнасці, не заўсёды хутка ўдавалася ўнесці ў базу дадзеных адзнаку аб праходжанні тэхагляду аўтамабілістамі.

[irp posts="43 160″ name=""Выгадней атрымліваць штрафы": у Беларусі 1,2 млн аўто ездзяць без тэхагляду"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025