На станцыях дзяржтэхагляду ў Гродзенскай вобласці актыўна абнаўляюць праграмнае забеспячэнне. З яго дапамогай ў найбліжэйшы час супрацоўнікі ДАІ атрымаюць доступ да баз тэхаглядаў і змогуць даведвацца інфармацыю пра аўтамабіль, нават калі аўтаўладальнік не возіць з сабой сертыфікат аб праходжанні ТА, паведаміла неафіцыйная крыніца AutoGrodno.by.
— Як толькі супрацоўнік Дзяржтэхагляду ўвядзе ў праграму дадзеныя пра аўтамабіль, інфармацыя адразу ж стане даступная супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі. У будучыні плануецца наладзіць і камеры фіксацыі хуткасці такім чынам, каб яны маглі фіксаваць аўтамабілі без пройдзеных тэхаглядаў. Праўда, пакуль цяжка ўявіць, наколькі ПЗ камер з гэтым справіцца, — паведаміў суразмоўца.
[irp posts="43 291″ name="З 1 студзеня пры змене ўладальніка аўтамабіля тэхагляд не трэба праходзіць зноўку"]
Крыніца дадала, што цяпер ідзе наладка праграмнага забеспячэння на станцыях тэхагляду. Чакаецца, што сістэма запрацуе праз тыдні два.
Афіцыйнага пацверджання аб магчымасцях новай праграмы няма. Тым не менш, прадстаўнікі тэхагляду падкрэслілі, што сапраўды ўстанаўліваецца новае ПЗ і пакуль ёсць некаторыя збоі ў яго працы. У прыватнасці, не заўсёды хутка ўдавалася ўнесці ў базу дадзеных адзнаку аб праходжанні тэхагляду аўтамабілістамі.
[irp posts="43 160″ name=""Выгадней атрымліваць штрафы": у Беларусі 1,2 млн аўто ездзяць без тэхагляду"]