Горад

Год сабакі пачаўся не вельмі добра: гродзенцы шукаюць хатніх жывёл, што збеглі ад гукаў салютаў

Паведамленні аб зніклых хатніх жывёлах, якія ў навагоднюю ноч спалохаліся выбуху салютаў, працягваюць з’яўляцца ў сацыяльных сетках дагэтуль. Гродзенцаў папярэджвалі, што браць сваіх сабак на салют не варта, але некаторыя вырашылі рызыкнуць. Як аказалася — дарма.

Колькасць зніклых і знойдзеных у першыя дні студзеня сабак застаецца высокай, як і летась. Лідзіруюць ёркшырскiя тэр’еры, якіх знаходзяць у розных раёнах горада.

«Акрамя безадказнасці гаспадароў прычын не бачу. Колькі не размяшчалі пасты аб тым, каб у навагоднюю ноч людзі не бралі з сабой хатніх жывёл, яны ўсё роўна працягваюць гэта рабіць, — распавядае старшыня арганізацыі „Адданае сэрца“ Алена Шыманiца. — Хатнія сабакі ўцякаюць, бо для іх раптоўны гук гэта шумавы стрэс. Трэба ўлічваць, што слых у іх значна вастрэйшы, чым чалавечы. Ніколі не зразумею, навошта браць сабаку ў стрэсавую сітуацыю ў чужое месца.

Так губляюцца найчасцей малыя сабакi, якіх людзі нясуць у руках. У гэтым годзе нашэсце па страце ёркшырскіх тэр’ераў. Пры выбуху петарды сабака проста саскоквае з рук і ўцякае у любы бок. Але бывае, што і вялікія жывёлы знiкаюць, часцей з двара, бо побач выбухі. Сабака шукае месца каб схавацца. Пасля заканчэння кананады сабакам яшчэ мінімум гадзіну трэба каб прыйсці ў сябе. Але не кожная знойдзе дарогу назад».

Як шукаць сабаку, які ўцёк у навагоднюю ноч?

Валанцёры «Адданага сэрца» яшчэ год таму падрыхтавалi падрабязную інструкцыю для гаспадароў, якія шукаюць сваіх зніклых гадаванцаў.

1. Калі сабака быў пародзісты, то перш за ўсё патэлефануйце заводчыку і ў арганізацыю, дзе ён быў зарэгістраваны.

2. Надрукуйце пабольш аб’яў і флаераў.

3. У аб’яве падрабязна апішыце сабаку, абавязкова прыкладайце фатаграфію і не забудзьцеся напісаць, што гарантуецца ўзнагароджанне. Аб’явы неабходна расклеіць:
• на бліжэйшых пад’ездах
• прыпынках
• крамах
• аўтазаправачных станцыях
• школах, дзіцячых садках, спартзалах, каля паліклінікі

4. Аб’явы часта зрываюць, таму расклейваць іх неабходна штодня. Флаеры можна раздаць людзям, якія выгульваюць сваіх сабак, не палянуйцеся схадзіць на бліжэйшыя сабачыя пляцоўкі і месцы выгулу сабак. Вельмі дапамагаюць у пошуку сабак школьнікі. Можна схадзіць у бліжэйшыя школы і папрасіць паглядзець сабаку, раздаўшы дзецям флаеры. Звычайна дзеткі з радасцю згаджаюцца і вельмі ўзмоцнена шукаюць, бо так можна зарабіць грошы. Абавязкова падыдзіце да дворнікаў, суседзяў і абавязкова да бабуль, якія сядзяць ля пад’езду. Чым больш людзей будзе ведаць, што згубіўся сабака, тым лепш.

5. Абыдзіце ўсе заакрамы і ветэрынарныя клінікі ў вашым раёне, таксама ўсе буйныя клінікі і заакрамы ў вашым горадзе. Часта людзі, якія падбіраюць сабаку на вуліцы, звяртаюцца за дапамогай у ветэрынарныя клінікі ці проста могуць прыйсці ў краму за пакупкамі. Пакіньце інфармацыю ветэрынарным лекарам і прадаўцам гэтых магазінаў, абавязкова наляпіце аб’явы.

6. Звярніцеся ў САХ.

7. Дайце аб’яву ў газеты, на радыё і тэлебачанне.

8. Абавязкова дайце аб’яву ў інтэрнэце.

9. Патэлефануйце ў прытулак і пакіньце інфармацыю пра вашага сабаку.

10. Некалькі разоў у дзень абыходзіце тыя месцы, дзе вы часцей за ўсё гулялі са сваім гадаванцам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025