Дэпутаты прапанавалі ўвесці «пасведчанне суайчынніка» для выхадцаў з Беларусі: кажуць, гэта не тое што і карта паляка

Дэпутаты прапануюць увесці «пасведчанне суайчынніка» для выхадцаў з Беларусі і іх нашчадкаў, якія жывуць за мяжой. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі.

Парламентарый растлумачыў, што «пасведчанне суайчынніка» не варта параўноўваць з картай паляка і іншымі падобнага роду дакументамі.

«Ідэя закладзена іншая. Яна ў тым, каб умацаваць духоўную сувязь выхадцаў з Беларусі з гістарычнай Радзімай», — сказаў Валерый Варанецкі.

Гаворка ідзе не толькі аб дыяспары, але і пра тых, чые далёкія продкі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Сярод тых, хто мае беларускія карані, нямала вядомых асоб. Напрыклад, каралева Бельгіі Мацільда ​​паходзіць са знакамітага шляхецкага роду Сапегаў. І такіх людзей шмат ва ўсім свеце.

«Хочацца іх аб’яднаць вакол Беларусі, каб у людзей было разуменне, што тут іх карані», — дадаў дэпутат.

Чакаецца, што ва ўладальніка «пасведчання суайчынніка» будуць пэўныя прэферэнцыі, напрыклад, магчымасць уехаць у Беларусь без візы.

Дэпутаты ўпэўненыя, што такім чынам атрымаецца акумуляваць на карысць краіны эканамічны, культурны патэнцыял суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой.

Парламентарыі ўжо накіравалі свае прапановы ва ўрад, МЗС, Мінспорта, Мінкульт, Мінінформ і іншым ведамствам.

[irp posts="44 681″ name="Карта паляка: як беларусам зараз прыйдзецца даказваць, што яны палякі"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025