Тэмпературныя рэкорды абнавіліся ў Гродне і Брэсце. У Гродне паветра прагрэлася да 6,7 градусаў цяпла супраць 6,5 у першы дзень 2007 года, перадае БелаПАН.
У Брэсце зафіксавалі 7 градусаў цяпла, што на 0,8 градуса больш за максімум, зафіксаваны ў горадзе 1 студзеня 1984 года.
Для паўтарэння абсалютнага максімуму дня для ўсёй тэрыторыі Беларусі (7,1 градуса ў Ваўкавыску ў 2007 годзе) не хапіла 0,1 градуса. За апошні тыдзень тэмпературныя рэкорды абнаўляюцца трэці раз (25 і 29 снежня, 1 студзеня).