Навагодняя ноч 2018 года прайшла без сур’ёзных здарэнняў. Усяго на вуліцы Гродна святкаваць выйшлі 10 тысяч, а ў вобласці - 35 тысяч чалавек, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На жаль, не абышлося і без выпадкаў, калі людзі траўмаваліся піратэхнікай. Тры выпадкі здырыліся ў Гродне: 12-гадовы падлетак траўмаваў кісць, а 9-гадовае дзіця пашкодзіла вока. Таксама ахвярай піратэхнікі стала жанчына 35 год, якая праходзіла міма і ёй у твар патрапіў адзін з залпаў феерверка.