Першы хлопчык нарадзіўся ў навагоднюю ноч у 4.30 у гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, піша «Гродзенская праўда».
Як распавёў намеснік галоўнага лекара па арганізацыйна-метадычнай рабоце БСМП Андрэй Вертаград, там за першыя суткі новага года на свет з’явіліся яшчэ трое малых, усе яны хлопчыкі.
У перынатальным цэнтры першай нарадзілася дзяўчынка. Яна з’явілася на свет 1 студзеня ў 9.15 раніцы. Вечарам гэтага дня нарадзілася і другая дзяўчынка, расказала загадчыца аддзялення нованароджаных абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра Святлана Панамарэнка.