Уручэнне прэміі ADAMI ў 2016 годзе ў Кіеве. Фота: adamimediaprize.eu
ADAMI MEDIA PRIZE прысуджаецца за культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе, і з’яўляецца штогадовай узнагародай, якая прызнае працу журналістаў і работнікаў медыяў ў краінах Усходняга партнёрства Еўразвязу — Азербайджана, Армені, Грузіі, Малдовы, Украіны — і Беларусі.
Наша мэта складаецца ў тым, каб садзейнічаць мірнаму суіснаванню народаў розных нацыянальнасцяў, этнічных, рэлігійных i культурных груп ва Ўсходняй Еўропе і на Каўказе.
Мы запрашаем прадстаўнікоў кінасектару, працаўнікоў тэлевізійных і навінавых праграмаў, стваральнікаў рэкламных ролікаў і анлайн-кантэнту (вэб-сайтаў, інтэрнэт-відэа), якія распавядаюць гісторыі культурнай разнастайнасці і спрыяюць мірнаму суіснаванню нацыяў у агульным асяроддзі.
У 2018 годзе узнагарода Adami Media Prize будзе ўручаная ў 6 катэгорыях:
Больш падрабязна пра катэгорыі чытайце тут.
Да 1 ліпеня 2018 — для матэрыялаў, апублікаваных да 31 снежня 2017;
Да 1 кастрычніка 2018 — для матэрыялаў, апублікаваных пасля 1 студзеня 2018;
Мы будзем праводзіць пасяджэнне журы для абмеркавання прадстаўленых матэрыялаў у канцы кастрычніка, а затым гала-цырымонію ўручэння ўзнагародаў на пачатку снежня 2018.
Больш падрабязна пра прэмію можна даведацца ў Волі Давыдавай, каардынатаркі прэміі ADAMI MEDIA ў Беларусі па тэл. +375 296 244 322
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…