Што такое ADAMI Media Prize?

ADAMI MEDIA PRIZE прысуджаецца за культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе, і з’яўляецца штогадовай узнагародай, якая прызнае працу журналістаў і работнікаў медыяў ў краінах Усходняга партнёрства Еўразвязу — Азербайджана, Армені, Грузіі, Малдовы, Украіны — і Беларусі.

Наша мэта складаецца ў тым, каб садзейнічаць мірнаму суіснаванню народаў розных нацыянальнасцяў, этнічных, рэлігійных i культурных груп ва Ўсходняй Еўропе і на Каўказе.

Мы запрашаем прадстаўнікоў кінасектару, працаўнікоў тэлевізійных і навінавых праграмаў, стваральнікаў рэкламных ролікаў і анлайн-кантэнту (вэб-сайтаў, інтэрнэт-відэа), якія распавядаюць гісторыі культурнай разнастайнасці і спрыяюць мірнаму суіснаванню нацыяў у агульным асяроддзі.

У 2018 годзе узнагарода Adami Media Prize будзе ўручаная ў 6 катэгорыях:

  • Прыз у сферы забаўляльнай сферы
  • Прыз за інфармацыю
  • Прыз за навіны і кароткаметражныя фільмы
  • Малады ADAMI
  • Прыз за вэб-старонку
  • Прыз за анлайн-відэа

Больш падрабязна пра катэгорыі чытайце тут.

Тэрмін падачы заявак

Да 1 ліпеня 2018 — для матэрыялаў, апублікаваных да 31 снежня 2017;

Да 1 кастрычніка 2018 — для матэрыялаў, апублікаваных пасля 1 студзеня 2018;

Мы будзем праводзіць пасяджэнне журы для абмеркавання прадстаўленых матэрыялаў у канцы кастрычніка, а затым гала-цырымонію ўручэння ўзнагародаў на пачатку снежня 2018.


Больш падрабязна пра прэмію можна даведацца ў Волі Давыдавай, каардынатаркі прэміі ADAMI MEDIA ў Беларусі па тэл. +375 296 244 322