За шум і катанне на адным коле матацыклістаў у наступным годзе могуць караць штрафамі

ДАІ разглядае магчымасць прыцягваць да адказнасці матацыклістаў за шум і катанне на адным коле. Пра гэта падчас прамой лініі ў Сельскай газеце расказаў начальнік УДАІ МУС Беларусі Дзмітрый Карзюк, піша БЕЛТА.

Адказваючы на ​​пытанне аб увядзенні пакарання за роў матораў матацыклаў без глушыцеляў, кіраўнік ДАІ адзначыў, што такая магчымасць разглядаецца.

«На высокі ўзровень мы выйшлі з досыць сур’ёзнымі і жорсткімі прапановамі ў дачыненні да тых, хто парушае правілы дарожнага руху на двухколавым транспарце. Разглядаем пытанне аб прыцягненні да адказнасці ў частцы шуму, — распавёў Дзмітрый Карзюк. — Будуць прынятыя рашэнні па іншых парушэннях. Усе яны будуць зафіксаваныя ў ПДР пры іх змене. На мой погляд, пакараннем павінны стаць сур’ёзныя штрафныя санкцыі. Да прыкладу, за рух на матацыкле на адным коле, не трымаючыся за руль, не знаходзячыся на самім матацыкле. Цяпер усё гэта мы абагульняем, апрацоўваем, да лета выпрацуем рашэнне».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025