Найвялікшым прадпрыемствам ў дрэваапрацоўцы на Гродзеншчыне з’яляецца «Кронаспан» у Смаргоні, які ў развіццё вытворчасці ўклаў амаль мільярд еўра. Зараз прадпрыемства ўзяла пад вытворчыя пляцоўкі ўчастак у вёсцы Новая Гожа Гродзенскага раёна, а таксама плануе развіваць тэрмінал на чыгуначнай станцыі ў Свіслачскім раёне, піша «Гродзенская праўда».
Лагістычны тэрмінал там ужо пабудаваны з улікам таго, што на гэтай станцыі ёсць вузкакалейка, і прадукцыю можна без праблем перавозіць праз Польшчу. Адначасова на гэтай пляцоўцы будуць развівацца дрэваапрацоўка і дапрацоўка паўфабрыкатаў. На гэта ў 2018−2019 гады «Кронаспан» разлічвае ўкласці яшчэ 200 мільёнаў даляраў.
Як распавёў старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Андрэй Свірыдаў, разглядаецца магчымасць прадаставіць вытворчую пляцоўку ў Свіслацкім раёне, у Брузгах ці Аульсе яшчэ аднаму буйному інвестару ў сферы дрэваапрацоўкі з Германіі. Гэтая нямецкая кампанія па маштабах дрэваапрацоўкі не саступае «Кронаспану».
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…