Масавыя навагоднія мерапрыемствы пройдуць 1 студзеня з 01.00 да 04.00 гадзін на плошчы Леніна. У 02.00 у парку Жылібера адбудзецца святочны салют.
Каб забяспечыць грамадскі парадак і бяспеку грамадзян, на плошчы Леніна з дапамогай турнікетаў створаць тэрыторыі бяспекі з 5 пунктамі пропускаў з асабістым даглядам. Каб спрасціць і зменшыць яго час УУС Гродзенскага аблвыканкама рэкамендуе браць з сабой мінімальную колькасць рэчаў.
Таксама ўдзельнічаць у мерапрыемстве забараняюць ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў. Не будуць дапускацца да ўдзелу грамадзяне з хатнімі жывёламі і на роварах.
Падчас мерапрыемстаў міліцыя мае права агароджваць тэрыторыі інжынернымі і тэхнічнымі сродкамі, рабіць аўдыё — і відэазапіс удзельнікаў. Калі грамадзянiн адмаўляецца ад асабістага дагляду альбо ад дагляду асабістых рэчаў, яго не прапусцяць не мерапрыемства.
У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў у цэнтральнай частцы Гродна будзе абмежаваны рух транспарту:
— з 22.30 рух асабістага аўтатранспарту;
— з 00.30 да 04.30 усяго аўтатранспарту па вуліцах:
— Савецкая;
— Ажэшкі (на ўчастку ад Савецкай да Леніна);
— Сацыялістычная (ад Карбышава да Ажэшкі);
— Дзяржынскага (на ўчастку ад Сацыялістычнай да 1 мая).
— пл. Тызенгаўза;
— Горкага (ад пл. Тызенгаўза да Міцкевіча).
З 15.00 да 04.30 на гэтых вуліцах і на дваровай тэрыторыі за дамамі № 8−14 па вул. Ажэшка і домам 5 па вул. Дзяржынскага (Гроднаграмадзянпраект) будзе забаронена паркоўка транспарту.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…