Шэсць месяцаў спатрэбілася для таго, каб падоўжыць на 550 метраў праз пустку і чыгуначны тунэль вуліцу Гаспадарчую з рухам транспарту па чатырох палосах. Яна злучыла паміж сабой вуліцы Мясніцкую і Курчатава, піша «Гродзенская праўда».
«У гэтай зоне знаходзіцца нямала аб’ектаў паўночнага прамысловага вузла „Грандзічы“ і такая дарога была патрэбна ім як паветра,» — сказаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой.
Ён падзякаваў адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» за тое, што ўклалі немалыя сродкі ў праектаванне і будаўніцтва вуліцы, чыгуначнага тунэля. На падоўжаным участку вуліцы Гаспадарчай ёсць вольныя пляцоўкі для новых вытворчасцяў, якія гарадскія ўлады прапануюць інвестарам ужо ў наступным годзе.
Таксама Мечыслаў Гой расказаў, што вырашаецца пытанне аб працягу Гаспадарчай да вуліцы Дубко.
Кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» Сяргей Ткачэнка сказаў, што, акрамя гэтай вуліцы, яны ўвялі ў эксплуатацыю каля двух кіламетраў дарог у Аульскім прамысловым вузле. На іх ўстаноўлена вонкавае асвятленне, шэсць прыпыначных павільёнаў, абсталявана сістэма ліўневай каналізацыі з ачышчальнымі збудаваннямі.
Рэзідэнтамі свабоднай эканамічнай зоны ў гэтым годзе інвеставана ў Гродна больш за 8 мільёнаў беларускіх рублёў.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…