Плошчы паліклінікі № 3 пашырацца за кошт пераезду амбулаторыі другой дзіцячай паліклінікі на вуліцу Славінскага, 5. У паліклінікі № 3 — змены ў зоне абслугоўвання. Частка вуліц адыдзе да новай паліклінікі, якую плануюць адкрыць на Вішняўцы.

Зараз у зоне абслугоўвання трэцяй паліклінікі пражывае больш за 80 тысяч чалавек. Пасля пераразмеркавання вуліц гэтая лічба скароціцца прыкладна да 51 тысячы, піша «Гродзенская праўда».

[irp posts="42 842″ name="Новую поликлинику на Вишневце откроют накануне Нового года"]

— Замест праектных 667 наведванняў у змену зараз мы маем больш за 1 тысячу. Перамены дазволяць прывесці гэты паказчык у норму. «Разгрузка» ўстановы аховы здароўя станоўча адаб’ецца на яго працы: падвысяцца якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі. Акрамя таго, у нас з’явіцца больш магчымасцяў актыўна заняцца абнаўленнем памяшканняў паліклінікі. Бо раней закрыццё нават аднаго кабінета на рамонт было адчувальна, — распавядае галоўны лекар паліклінікі № 3 горада Гродна Яўген Анегін.

З 2008 года на Славінскага, 5 працавала ўрачэбная амбулаторыя. Яна будзе абслугоўваць дзяцей. Дарослае насельніцтва, якое адносілася да амбулаторыі, будзе звяртацца ў трэцюю ці сёмую паліклініку. У якую ўстанову аховы здароўя ісці, можна даведацца на сайце паліклінікі № 3 www.3grp.by і на дошках аб’яў.

— Перамены ацэняць тыя, каму даводзілася наведваць тэрапеўта і вузкіх спецыялістаў па розных адрасах. Зараз усю неабходную медыцынскую дапамогу пацыент зможа атрымаць у адным месцы, — кажа Яўген Анегін.

У якую паліклініку цяпер звяртацца?

Новая паліклініка на Вішняўцы разлічана на 36 тысяч дарослых і прыкладна 15 тысяч дзяцей, якія пражываюць у мікрараёнах Паўднёвы, Пагараны-Кашэўнікі і Вішнявец, а таксама ў пасёлку Паўднёвы. У новай паліклініцы будуць абслугоўвацца жыхары мікрараёна Вішнявец, якія пражываюць па вуліцах: Вішнявец, Вішнявецкай, Індурская шаша, дом 10, Крамко, Кабяка, Саламенкоўскай, Солы, Стралковай, Хімікаў, Паўднёвай і Паўднёвы завулак.

Амбулаторыя па вуліцы Славінскага, 5 будзе абслугоўваць толькі дзіцячае насельніцтва, якое пражывае па адрасах: Індурская шаша, 2, 4, 4/1, 4/2, 4а, 6, праспект Кляцкога, вуліцы Пестрака, Перамогі і завулак Перамогі, вуліцы Славінскага, Томіна, праспект Янкі Купалы, 57, 61, 69, 71, 73, 80, 80/1, 84, 84/1, 88, 88а, 90, а таксама пасёлак Фабрычны.

Дзіцячае насельніцтва, якое пражывае па адрасах: вуліцы Гая, Збожавая, праспект Янкі Купалы, 22, 26, 27, 28, 30, 32, 33, 34, 35, 36, 37, 38, 39, 41, 43, 45, 46, 47, 50, 51, 54, 64. 72/1, 72/2, 72/3, 72/4, 78, 80/2, а таксама ў прыватным сектары, будуць прымаць у дзіцячай паліклініцы № 2 па адрасе: вуліца Гагарына, 18.

Даросламу насельніцтву, якое пражывае на вуліцах: Томіна, Індурская шаша (акрамя Індурская шаша, дом 10), Кляцкога, Славінскага, вуліца і завулак Перамогі, пасёлак Фабрычны неабходна звяртацца ў гарадскую паліклініку № 3 па вуліцы Пестрака, 4. З 2018 года да яе ж замацаваны жыхары зон абслугоўвання Квасоўскай і Капцёўскай амбулаторый.