У Гродне запусцяць святочныя мадэлі ракет у выглядзе снегавіка і Дзеда Мароза, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА выкладчык лабараторыі ракетна-касмічнага мадэлявання Гродзенскага абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці Аляксандр Ліпай.
Гродзенскія мадэлісты на працягу дзясятка гадоў незвычайным чынам адзначаюць Новы год. Да святаў выхаванцы абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці сваімі рукамі вырабляюць незвычайныя ракеты. З імправізаванага касмадрома традыцыйна стартуюць снегавікі, аздобленыя навагоднія елкі і нават ракета-Дзед Мароз.
«Акрамя таго, запланаваны пуск ракеты ў выглядзе пеўня. Яна будзе сімвалізаваць сабой адыходзячы год. На вышыні ракета выпусціць сімвал 2018-га: фігурка сабачкі спусціцца да гледачоў на парашуце», — распавёў Аляксандр Ліпай.
Пускі навагодніх ракет пройдуць 2 студзеня на цэнтральным спартыўным комплексе «Нёман». Стартуе святочная праграма ў 14 гадзін.
Для гасцей свята падрыхтаваны некалькі сюрпрызаў. У тым ліку і розыгрыш прызоў у касмічную латарэю. Таксама падчас мерапрыемства можна будзе даведацца, як запісацца ў секцыю мадэлізму, высветліць падрабязнасці стварэння падобных мадэляў.
Дарэчы, адзначаюць пускамі ракет у Гродне не толькі Новы год, але і іншыя святы, напрыклад, Дзень касманаўтыкі. Гродзенскія ракетамадэлісты вядомыя і за межамі краіны. Трэнер Аляксандр Ліпай і некалькі выхаванцаў лабараторыі неаднаразова станавіліся прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы, пераможцамі этапаў Кубка свету.
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…